Koha home
Фотаконкурс “Зачараванне родным краем”
Да знамянальнай даты – 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці – з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2024 года ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Баранавічы" праводзіць фотаконкурс “Зачараванне родным краем”.
Фотаконкурс праводзіцца ў 2 этапы:
1 этап – стварэнне і прыём фотаработ (з 1 чэрвеня па 20 кастрычніка);
2 этап – падвядзенне вынікаў і вызначэнне пераможцаў (з 21 па 31 кастрычніка).
На конкурс прымаюцца аматарскія і прафесійныя фота, зробленыя на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, якія адлюстроўваюць цікавыя сюжэты, звязаныя з яе населенымі пунктамі, прыродай, гісторыка-культурнай спадчынай і г. д.
Узнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу адбудзецца ў снежні ў рамках юбілейнага вернісажу «85. Час здзіўляць і натхняць».
Матэрыял прадастаўлены ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Баранавічы».
+375 17 293 27 71