Зводны электронны каталог бібліятэк Брэсцкай вобласці

Koha home

Міжнародная канферэнцыя «Бібліятэка. Больш чым заўсёды»

26-27 верасня 2024 года на базе дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Мінска» адбудзецца міжнародная анлайн/афлайн канферэнцыя «Бібліятэка. Больш чым заўсёды», прысвечаная 75-годдзю Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы.


Арганізатары:
Упраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Беларуская бібліятэчная асацыяцыя
Дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска»

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:

  • Адкрытая бібліятэка: новыя праекты і праграмы
  • Роля бібліятэкі ў патрыятычным выхаванні
  • Сучасныя практыкі ўзаемадзеяння бібліятэкі і сям'і
  • Бібліятэчная дзейнасць у сучаснай інфармацыйнай прасторы
  • Выдавецкі і кніжны рынак-бібліятэцы


Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый, устаноў навукі, культуры і адукацыі.


Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена ў інфармацыйным лісце.

Крыніца інфармацыі: Сайт ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Мінска».

 

Апублікавана 28.08.2024 • Паказаць усе навіны