Зводны электронны каталог бібліятэк Брэсцкай вобласці

Koha home

XII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 23–24 кастрычніка 2025 г. адбудзецца XII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Арганізатары кангрэса:

  • Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Суарганізатары кангрэса:

  • Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД
  • Беларуская бібліятэчная асацыяцыя


Плануемыя тэмы для абмеркавання на пленарным і секцыйных пасяджэннях:

  • Дзейнасць бібліятэк у гады Вялікай Айчыннай вайны;
  • Бібліятэчныя фонды ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
  • Бібліятэчныя фонды як інструмент па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;
  • Роля бібліятэк у выхаванні патрыятызму;
  • Бібліятэкары – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Ваенныя падзеі ў памяці пакаленняў;
  • Выданні і электронныя інфармацыйныя рэсурсы аб Вялікай Айчыннай вайне;
  • Дзіцячыя бібліятэкі ў час Вялікай Айчыннай вайны;
  • Ваенная тэматыка ў навукова-даследчых праектах бібліятэк;
  • Трансфармацыя функцый бібліятэк у лічбавую эпоху;
  • Прымяненне новых інфармацыйных тэхналогій у бібліятэках;
  • Вопыт і перспектывы выкарыстання інтэрнэт-прасторы для папулярызацыі работы бібліятэк;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры, навукі і адукацыі;
  • Бібліятэкі, архівы, музеі: вопыт узаемадзеяння, магчымасці інтэграцыі лічбавых рэсурсаў;
  • Роля кнігі і чытання ў сучасным грамадстве;
  • Інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне дзейнасці спецыялістаў навукі, адукацыі, культуры;
  • Нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай галіны;
  • Станы і перспектывы кнігазнаўчай навукі;
  • Традыцыі і інавацыі ў сферы абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк;
  • Сацыякультурны патэнцыял бібліятэк;
  • Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў;
  • Сучасная дзіцячая бібліятэка – тэрыторыя творчасці, адукацыі, вольнага часу;
  • Папулярызацыя кнігі і чытання ў дзіцячых бібліятэках;
  • Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя бібліятэчных будынкаў: гісторыя і сучаснасць;
  • Арганізацыя бібліятэчнай прасторы ў новым фармаце;
  • Сродкі і тэхналогіі забеспячэння абароны, захаванасці і бяспекі ў бібліятэцы;
  • Інжынерная інфраструктура і добраўпарадкаванне сучасных бібліятэк.

Для ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, прадстаўнікі дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.

Больш падрабязная інфармацыя пра кангрэс і рэгістрацыя ўдзельнікаў - на сайце канферэнцыі.

Крыніца інфармацыі: Партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Апублікавана 08.07.2025 • Паказаць усе навіны