Зводны электронны каталог бібліятэк Брэсцкай вобласці

Koha home

XXXI Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства!

31 жніўня і 1 верасня ў горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці адбудзецца Дзень беларускага пісьменства. У межах мерапрыемства ў горадзе плануецца насычаная культурная і дзелавая праграма: «Івацэвіцкія чытанні», цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, Фестываль кнігі і прэсы. Будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак і павільёнаў з тэматычнымі выставамі, музейных і бібліятэчных экспазіцый, горад майстроў.

У межах свята 31 жніўня пройдзе цырымонія перадачы ў дар Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Піліпа Пестрака больш за 100 дакументаў ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адбудзецца падпісанне дагавора аб прадастаўленні доступу карыстальнікам дадзенай бібліятэкі да рэсурсаў электроннай бібліятэкі «алмаза ведаў».

Месца правядзення: г. Івацэвічы, вул. Леніна.

Апублікавана 29.08.2024 • Паказаць усе навіны