Koha home
Круглы стол «Мадэльная бібліятэка як кропка росту мясцовай супольнасці»
У Ніжнім Ноўгарадзе прайшоў Міжрэгіянальны круглы стол з міжнародным удзелам “Мадэльная бібліятэка як кропка росту мясцовай супольнасці”, які адбыўся з 27 па 29 чэрвеня на базе Ніжагародскай дзяржаўнай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя У.І. Леніна.

Рэспубліку Беларусь прадставілі спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі і Мастоўскай раённай бібліятэкі.
Загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ірына Кукета пазнаёміла ўдзельнікаў з асаблівасцямі арганізацыі і функцыянавання сістэмы публічных бібліятэк у рэспубліцы.
Дырэктары цэнтральных бібліятэк Салігорскага і Мастоўскага раёнаў Людміла Муравейка і Таццяна Стэльмах падзяліліся паспяховымі практыкамі сваіх устаноў.
Больш падрабязна на старонцы інтэрнэт-партала.
Крыніца інфармацыі: Партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
+375 17 293 27 71