Зводны электронны каталог бібліятэк Брэсцкай вобласці

Koha home

XІ навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край»

XІ навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адбудзецца 20–21 лістапада 2025 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы.

Арганізатары канферэнцыі – Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

Запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі гісторыкаў, супрацоўнікаў устаноў культуры і адукацыі, архівістаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Віцебская вобласць у кантэксце гісторыі краіны
  • Падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне
  • Гісторыя і культура Віцебшчыны (ад старажытнасці да сучаснасці)
  • Малая радзіма: гісторыя родных мясцін
  • Гістарычнае краязнаўства
  • Этнаграфія і фальклор
  • Літаратуразнаўства і мовазнаўства
  • Праблемы архівазнаўства і археаграфіі
  • Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
  • Музейнае краязнаўства
  • Экскурсійная справа і краязнаўства
  • Царкоўнае краязнаўства
  • Краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе

Больш падрабязная інфармацыя ў інфармацыйным лісце.

Крыніца інфармацыі: Сайт Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна.

Апублікавана 21.07.2025 • Паказаць усе навіны