Koha home
Літаратурныя фестывалі на Гомельшчыне
З 2 па 6 верасня Гомельская вобласць стане сэрцам літаратурнага жыцця не толькі Беларусі, але і ўсяго славянскага свету.
У паўднёва-ўсходні рэгіён з’едуцца ўдзельнікі XX Міжнароднага фестывалю-свята “Славянскія літаратурныя Дажынкі”, VII Рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага”, а таксама VIII Форуму маладых літаратараў “Слова”.
Асноўнымі пляцоўкамі стануць Тураў, Жыткавічы і Гомель. Цэнтрамі прыцягнення літаратараў будуць бібліятэкі, дамы культуры і творчасці, установы адукацыі, епархія.
У дні правядзення літаратурнага свята гасцей чакаюць творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг, канцэрты, круглыя сталы, урокі міру і памяці.
Мерапрыемствы прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Праграма мерапрыемств
Крыніца інфармацыі: Партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
+375 17 293 27 71