Зводны электронны каталог бібліятэк Брэсцкай вобласці

Koha home

Праект "Дарогамі памяці"

У ДУК «Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» рэалізуецца патрыятычны праект «Дарогамі памяці».

З мэтай стварэння ўмоў для фарміравання пачуцця гонару за сваю малую Радзіму, захавання памяці аб подзвігу нашых салдат у гады вайны ў бібліятэках Пінскага раёна праходзіць шэраг тэматычных мерапрыемстваў: гістарычныя і інфармацыйныя гадзіны, урокі памяці, экскурсіі, агляды тэматычных выстаў. У ходзе экскурсій праводзяцца апавяданні і лекцыі аб значнасці гэтых мясцін, іх ролі ў гісторыі рэгіёну і краіны.

Праект «Дарогамі памяці» дазваляе дакрануцца да вялікага мінулага нашай краіны, сфарміраваць у падрастаючага пакалення пачуцці датычнасці да гісторыі свайго народа.

Матэрыял прадастаўлены ДУК "Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма".

Апублікавана 06.02.2024 • Паказаць усе навіны